3.68 BYN
3.05 BYN
3.46 BYN
Пра надвор'е
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца.
Геамагнітны фон слабаўзбураны.
14 ліпеня ў народным календары Кузьма і Дзям’ян. Казалі: "На Кузьму і Дзям’яна касіць не рана". І прыкмячалі: зоркі вельмі ярка ззяюць, а раніцай бачныя хмары - будзе моцная навальніца. На дрэвах з'яўляецца жоўтае лісце - будзе ранняя восень і зіма.
Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў на 14 ліпеня: самая нізкая начная тэмпература паветра была зафіксавана ў Гродне ў 1968 годзе - крыху больш за 3 градусы цяпла, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў 1951 у Жыткавічах - амаль плюс 34 градусы.