3.67 BYN
3.02 BYN
3.42 BYN
Пра надвор'е
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон слабаўзбураны.
У народным календары заўтра пазначаны тры прысвяткі - Градавы дзень, яшчэ называюць Казанская, Пракоп і каталіцкі прысвятак Данат. Таму і народных прыкмет пра надвор'е на гэты дзень шмат. Вось некаторыя з іх: калі на Казанскую чарніцы паспяваюць, то паспела і жыта. Якое надвор'е ў гэты дзень - такое будзе і 2 жніўня. Дождж без ветру - да працяглай непагадзі.
Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая нізкая начная тэмпература паветра была зафіксавана ў Горках у 1956 годзе - каля 5 градусаў цяпла, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў 2010 у Брагіне - амаль плюс 35 градусаў.