3.67 BYN
2.98 BYN
3.46 BYN
Пра надвор'е | 15.05.2021
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца.
Геамагнітны фон ад спакойнага да слабаўзбуранага.
16 мая ў народным календары Маўра. Прыкмячалі: цвіце чаромха - да халадоў, калі кветак многа - да мокрага лета. Салавей заспявае перад Маўрай - вясна закрасуе дружна. Ясны дзень - на добры ўраджай агуркоў".
Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў. Самая нізкая начная тэмпература паветра была ў Мінску ў 1900 годзе - 2 градусы марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Брэсце ў 1983 - амаль 32 градусы цяпла.















