3.68 BYN
3.05 BYN
3.46 BYN
Пра надвор'е
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон слабаўзбураны.
18 мая ў народным календары - Арына Рассадніца, ці Ірына. Гэты, а таксама наступны дзень прысвечаны агароднікам. На беларускім Паазер’і прыкмячалі: калі шмат вады спатрэбілася па паліванне, то чакаецца сухі сенакос. А як слаба вада ўбіралася - на мокрую касавіцу.
Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая нізкая начная тэмпература паветра была ў Полацку ў 1952 годзе - больш за 4 з паловай градусы марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Віцебску ў 2013 - 32 з паловай градусы цяпла.