"Пра надвор’е" | 02.09.2022
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца.
Геамагнітны фон ад слабаўзбуранага да ўзбуранага.
Некалькі народных прыкмет: калі дзень ясны - яшчэ 4 тыдні будзе добрае надвор'е. Пры захадзе сонца неба зацягваецца аблокамі з поўначы - да вятроў.
Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў на 3 верасня. Самая халодная ноч была ў Бабруйску ў 1972 годзе - амаль 1 градус марозу, а самы цёплы дзень у Гродне ў 1961 - тэрмометры паказалі больш за 32 градусы вышэй за нуль.







