3.65 BYN
3.06 BYN
3.47 BYN
Пра надвор'е
Сёння надвор'е на тэрыторыі Беларусі вызначаў атмасферны фронт. Уначы і раніцай на большай частцы краіны прайшлі навальніцы, у асобных раёнах моцныя ліўні. Пры навальніцах шквалістае ўзмацненне ветру да 15-20 метраў за секунду. Удзень у многіх раёнах максімальная тэмпература паветра дасягала 30-32 градусаў цяпла.
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца.
Геамагнітны фон - слабаўзбураны.
У народным календары заўтра Афінаген. У народзе заўважалі, што ў гэты перыяд заціхаюць пеўчыя птушкі. А яшчэ прыкмячалі: "Калі дзень дажджлівы, чакайце ў найбліжэйшыя дні сырое надвор'е. Жоўтае адценне аблокаў на захадзе прадвяшчае дождж на наступны дзень".