3.77 BYN
3.00 BYN
3.47 BYN
Пра надвор'е
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон слабаўзбураны.
29 лістапада - Мацей. Гэты прысвятак амаль заўсёды супадае з няўстойлівым надвор’ем, калі здараюцца рэзкія пацяпленні, адлігі. Таму казалі: "На Мацея зіма пацее". А яшчэ прыкмячалі, калі на Мацея моцныя вятры дзьмуць, то працягнуцца завірухі ажно да самога Міколы Зімовага.
Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў Езярышчы ў 1992 годзе - больш за 21 з паловай градус марозу, а самы цёплы дзень у 2009 - у Лельчыцах тэрмометры паказалі 10 градусаў вышэй за нуль.