3.77 BYN
2.97 BYN
3.48 BYN
Пра надвор'е
6 студзеня магнітных бур на тэрыторыі Беларусі не прагназуецца. Геамагнітны фон - слабаўзбураны.
6 студзеня - Першая куцця. У праваслаўных сямейная перадкалядная вячэра. Галоўная абрадавая страва - куцця - звычайная ячная каша з мёдам, альбо алеем. У гонар гэтай стравы называлася і ўся вячэра. Прыкмячалі: "Якая куцця - такі будзе і ўраджай. Які дзень - такі і год".
Iнфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў Слуцку ў 1950 годзе - амаль 35 градусаў марозу, а самы цёплы дзень - у 1975 - у Васілевічах - тэрмометры паказалі 11,5 градусаў цяпла.