3.68 BYN
3.05 BYN
3.46 BYN
Пра надвор'е
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон слабаўзбураны.
У першы дзень жніўня ў народным календары Макрыны. Казалі: “Глядзі восень па Макрыні”. Прыкмячалі, калі добры дзень на Макрыны, добрая і сухая восень чакаецца, а калі дождж, то і восень будзе мокрая. Моцны вецер і пераменная воблачнасць адпавядаюць пераменліваму надвор’ю восені.
Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў. Самая халодная ноч была ў Мар'інай Горцы ў 1968 годзе - каля плюс 4 градусаў, а самы цёплы дзень у 1936 - у Васілевічах тэрмометры паказвалі больш за 35 градусаў вышэй за нуль.