3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Пра надвор'е: магнітных бур не прагназуецца
У нядзелю, 5 лютага, магнітных бур на тэрыторыі Беларусі не прагназуецца. Геамагнітны фон ад спакойнага да слабаўзбуранага.
5 лютага ў народным календары Агата. У гэты дзень прыкмячалі: шмат снегу - чакай добрага ўраджаю збожжа; марозны і сонечны дзень - будзе гарачы жнівень; ярка сонца свеціць - чакай ранняй вясны.
Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў Полацку ў 1956 годзе - 36,5 градуса марозу, а самы цёплы дзень у 2002-м - у Брэсце тэрмометры паказалі 12 градусаў вышэй за нуль.