Пра надвор'е: магнітных бур не прагназуецца | 24.09.2022
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца.Геамагнітны фон слабаўзбураны.
24 верасня ў народным календары Тадора. Казалі: "На Тадору ўсякае лета канчаецца і не кожнае лета да Тадоры дацягне". І прыкмячалі: пчолы не жадаюць супакойвацца, лятаюць па імшаніку - да зацяжной восені і позняй зімы. Калі лістапад пачаўся позна, суровая і доўгая зіма чакаецца.
Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў. Самая халодная ноч была ў Брагіне ў 2019 годзе - амаль 6 градусаў марозу, а самы цёплы дзень у 2015 - у Гомелі тэрмометры паказалі больш за 29 градусаў цяпла.







