3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Праект "На шляху да інклюзіі" падтрымае таленавітых сонечных дзетак
Зрабіць шчаслівым кожнае дзіця! На падтрымку здольнасцяў дзяцей з сіндромам Даўна нацэлены праект "На шляху да інклюзіі", які стартаваў у Мінску.
Ён з'явіўся па ініцыятыве актывістаў Беларускага саюза жанчын і ўжо стаў пляцоўкай, дзе для бацькоў такіх дзетак акумулююцца адказы на самыя актуальныя пытанні. У прыватнасці, як развіць здольнасці?
Як зрабіць, каб дзеці былі запатрабаваныя ў грамадстве, сацыялізаваліся і маглі спадзявацца на сябе? Першая канферэнцыя сабрала больш за 70 удзельнікаў і спецыялістаў розных сфер, уключаючы адукацыю і ахову здароўя.
У планах - папулярызаваць шматлікія таленты сонечных дзяцей. Будзе арганізавана выстава, каб як мага больш людзей убачыла глыбіню душы незвычайных аўтараў.