Правільна выбранае адзенне засцеражэ ад абмарожання
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Падчас марознага надвор'я не варта забываць пра правільны гардэроб. Медыкі раяць ўцяпляцца і засцерагаць сваё цела ад абмарожанняў.
Асаблівая ўвага рукам, ступням і твару, таму абавязкова трэба насіць цёплыя пальчаткі, абутак і галаўны ўбор. Адагравацца пасля выпрабавання холадам таксама трэба правільна, каб не нашкодзіць арганізму.
За мінулыя суткі толькі ў Мінскай вобласці 7 пацыентаў шпіталізаваны з галалёднымі траўмамі. Неасцярожнае перамяшчэнне, асабліва ў нязручным абутку можа прывесці да расцяжэння, удараў і пераломаў. Пры страце раўнавагі медыкі раяць згрупавацца і падаць на бок. Пры атрыманні траўмы абавязкова звярнуцца да ўрача.







