3.74 BYN
2.91 BYN
3.39 BYN
Святочны забег з нагоды 73-й гадавіны Фрунзенскага раёна аб'яднаў паўтысячы мінчан
Выпрабаваць на трываласць, праверыць свае сілы і фізічную падрыхтоўку. Святочны забег аб'яднаў жыхароў Фрунзенскага раёна з нагоды 73-й гадавіны яго ўтварэння. Стартавым пунктам стаў сквер каля раённай адміністрацыі.
Дыстанцыю даўжынёй адзін кіламетр пераадолелі амаль паўтысячы мінчан. Сярод іх школьнікі і студэнты, супрацоўнікі розных арганізацый і прадпрыемстваў. Такую спартыўную ініцыятыву Фрунзенскі раён ладзіць упершыню.
З нагоды дня нараджэння Фрунзенскага раёна адкрылі маладзёжную Дошку гонару. На ёй 20 лепшых маладых людзей, якія дасягнулі высокіх поспехаў у вучобе, працы, рэалізацыі сацыяльных праектаў на карысць раёна.















