3.78 BYN
2.98 BYN
3.45 BYN
Прадстаўнікі рэгіянальных СМІ падарылі казку выхаванцам Гарадзейскай дапаможнай школы-інтэрната і дзіцячага сацыяльнага прытулку
Навагодні марафон дабра падарожнічае і па Мінскай вобласці. Акцыю "Нашы дзеці" падхопліваюць не толькі афіцыйныя прадстаўнікі і грамадскія арганізацыі, дарослымі чараўнікамі становяцца простыя беларусы. Так, казку выхаванцам Гарадзейскай дапаможнай школы-інтэрната і дзіцячага сацыяльнага прытулку падарылі журналісты раённай газеты "Несвижские новости". Яны падрыхтавалі інтэрактыўнае тэатралізаванае шоу. Пераўвасобіліся ў казачных герояў і разам з малымі гулялі ў пантамімы, правялі танцавальны флэшмоб і закружыліся ў зімовым карагодзе.
Утульнае камернае мерапрыемства прадоўжылася творчым майстар-класам. Госці разам з выхаванцамі стваралі сувеніры: размалявалі значкі з сімвалам надыходзячага года. Для кожнага дзіцяці падрыхтавалі салодкі падарунак, а ў прытулак перадалі цацкі, канцылярскія тавары.
Да добрай эстафеты далучыліся ўсе рэгіянальныя СМІ. Супрацоўнікі газет і мясцовага тэлебачання свята прывязуць у школы-інтэрнаты, дамы сямейнага тыпу і шматдзетныя сем'і. Ініцыятыву падтрымалі і жыхары Мінскай вобласці.