3.68 BYN
3.01 BYN
3.41 BYN
Прэс-сакратар Белага дома паведаміла пра ўвядзенне санкцый супраць дзевяці дзяржпрадпрыемстваў Беларусі
Пацвярджэнне, усё, што адбываецца, - адзін вялікі спланаваны націск на Беларусь. Чарговы ўдар наносяць ЗША. Прэс-сакратар Белага дома паведаміла пра ўвядзенне санкцый супраць дзевяці дзяржпрадпрыемстваў Беларусі. Таксама Вашынгтон з партнёрамі распрацуюць мэтавыя санкцыі ў дачыненні да прадстаўнікоў беларускіх улад. Санкцыі ўступяць у сілу з 3 чэрвеня. Таксама ЗША прыпыняюць пагадненне з Беларуссю аб узаемным выкарыстанні паветранай прасторы, якое бесперапынна дзейнічала з 2019 года. Гэта, зрэшты, зусім не збянтэжыла амерыканскіх гігантаў грузаперавозак - кампаніі працягваюць выконваць рэйсы праз беларускую тэрыторыю.