3.74 BYN
2.89 BYN
3.37 BYN
Прэзідэнт Латвіі назваў Беларусь бяспечнай краінай
Нечаканы паварот ад латвійскіх улад. Прэзідэнт краіны назваў Беларусь бяспечнай для людзей. Верагодна, меркаванне балтыйскага палітыка аб правах чалавека ў нашай краіне рэзка памянялася, калі размова зайшла аб мігрантах. "Беларусь з'яўляецца бяспечнай краінай, якая не ўшчамляе правы людзей, якія прыбываюць з трэціх краін. Таму мігранты могуць прасіць прыстанішча ў Беларусі", - адзначыў Эгілс Левітс.
Сама ж Латвія сустракае бежанцаў, мякка гаворачы, не гасцінна. Улады дазволілі праваахоўнікам ужываць сілу да мігрантаў. Пры гэтым, паводле законаў ЕС, дзяржавы абавязаныя абараняць права людзей на прыстанішча, нават калі яны прыбываюць у краіну незаконна.















