3.68 BYN
3.01 BYN
3.41 BYN
У Беларусі пры праходжанні дыспансерызацыі работніку будзе дадзены выхадны дзень
Самы лепшы набытак чалавека - здароўе. І ім трэба займацца ўшчыльную. Пры праходжанні дыспансерызацыі работніку дадуць выхадны дзень з захаваннем зарплаты. Змяненні ў Працоўны кодэкс Беларусі ўступаюць у сілу з 1 студзеня наступнага года. Колькасць дзён залежыць ад узросту работніка і, адпаведна, рызыкі захворванняў. Напрыклад, працуючым пенсіянерам такая магчымасць будзе давацца 2 разы на год.
Падчас дыспансерызацыі пацыент за адзін дзень і ў адным месцы можа прайсці комплекс дыягнастычных і лабараторных даследаванняў. Акрамя таго будуць дадзены рэкамендацыі па вядзенні здаровага ладу жыцця. Пры неабходнасці медработнік прапануе запісацца да ўрача агульнай практыкі, які падбярэ лячэнне або накіруе на дадатковае абследаванне ў іншыя арганізацыі аховы здароўя. Па выніках дыспансерызацыі пацыенту выдадуць выпіску з медыцынскіх дакументаў. Гэта будзе падставай для вызвалення ад працы з захаваннем заработнай платы.