3.66 BYN
3.05 BYN
3.48 BYN
У Беларусі расце цікавасць да прамысловага турызму
Новыя эмоцыі, веды, амагчымаі выбар будучай прафесіі. Беларусы і госці нашай краіны ўсё больш наведваюць айчынныя прадпрыемствы ў якасці прамысловых турыстаў. Так, своеасаблівы рэкорд у БелАЗа: завод у Жодзіне за пяць гадоў наведалі ўжо звыш 150 тысяч гасцей. Наведвальнікаў возяць на спецыяльным электробусе, у іх распараджэнні цэхі, а галоўнае - самы вялікі ў свеце кар'ерны самазвал на 450 тон. Уся тэхніка даступная для дарослых і дзяцей. Ёсць і дадатковая "опцыя" - тэст-драйв машыны на 130 тон. Дарэчы, за дзень Беларускі аўтазавод наведваюць да 200 турыстаў.
Вялікая цікавасць у прамысловых турыстаў і да МТЗ. Мінскі трактарны завод за 4 гады наведалі больш чым 15 тысяч чалавек з амальсямідзесяці краін. Для беларускіх школьнікаў гэта ў тым ліку і прафарыентацыя. Акрамя таго, сярод папулярных напрамкаў - кандытарскія і малочныя камбінаты.