Прамыя тэлефонныя лініі дапамагаюць грамадзянам вырашыць набалелыя пытанні
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Прамыя тэлефонныя лініі працягваюць працу ў Беларусі. Яны дапамагаюць грамадзянам вырашыць набалелыя пытанні. Сёння паводле традыцыі на сувязі намеснікі старшынь абласных, гарадскіх і раённых выканкамаў. Свае пытанні можна задаць па тэлефонах, паказаных на экране. У Мінскім аблвыканкаме грамадзян выслухае кіраўнік спраў Таццяна Шаўцова, у сталічнай мэрыі - намеснік старшыні Надзея Лазарэвіч.







