3.77 BYN
2.98 BYN
3.43 BYN
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у гэту суботу 16 чэрвеня
Тэлефонная сувязь для вырашэння актуальных праблем. Прадстаўнікі ўлады гатовы выслухаць грамадзян падчас прамых тэлефонных ліній. Пройдуць яны і ў гэту суботу, 16 чэрвеня, у Мінскім гарадскім і абласным выканаўчых камітэтах.
У сталіцы з дзевяці да дванаццаці гадзін на пытанні мінчан адкажа першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Фёдар Рымашэўскі.
У Мінскім аблвыканкаме жыхароў цэнтральнага рэгіёна выслухае намеснік губернатара Віктар Сірэнка. Нагадаем, звярнуцца з заўвагамі і прапановамі, а таксама абмеркаваць хвалюючыя тэмы з кіраўніцтвам сталіцы і вобласці можна кожную суботу.