3.71 BYN
3.00 BYN
3.41 BYN
Урад: дэфіцыту мяса ў гандлі няма
На ўсіх прадпрыемствах краіны дастаткова запасаў мясной прадукцыі, каб забяспечыць унутраны рынак. Аб гэтым сёння заявіў прэм'ер-міністр. Раман Галоўчанка пракаменціраваў тэлеканалу "Беларусь 1" асцярогі асобных пакупнікоў адносна дэфіцыту мяса ў гандлі. Як адзначыў прэм'ер, вытворчасць мясной прадукцыі не зніжаецца. Наадварот, вытворцы нарошчваюць тэмпы. Але сёння сусветны рынак харчавання перажывае няпросты час: ён адзначаны ростам цэн па многіх пазіцыях. Для стрымлівання інфляцыі беларускі ўрад увёў рэгуляванне цэн на тавары першай неабходнасці. З канца лютага яны фактычна замарожаныя. Мяса таксама ў гэтым спісе. "І, магчыма, асобныя вытворцы чакаюць час замарозкі цэн, абмяжоўваючы асартымент", - выказаў здагадку прэм'ер. Размова аб масавым вывазе беларускага мяса за мяжу не ідзе. Галоўнае - цалкам закрыць патрэбнасці ўнутранага рынку.
Сёння прэм'ер-міністр наведаў апорныя прадпрыемствы Баранавіч. На парадку - інспекцыя эканомік буйных гарадоў. Для іх распрацоўвалі спецыяльную праграму ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў. Вынікі стануць асновай праграмы на бягучую пяцігодку. "Неабходна актывізаваць развіццё рэгіёнаў з улікам канкурэнтных пераваг кожнага", - адзначыў прэм'ер.