Работнікі Крупскага лясгаса атрымалі ключы ад арэндных кватэр
Будаўніцтва жылля як драйвер сацыяльна эканамічнага развіцця рэгіёнаў і падтрымка прамысловасці! Сёння ў Крупках навасёламі сталі работнікі мясцовага лясгаса. Ключы ад арэндных кватэр асабіста ўручыў міністр лясной гаспадаркі нашай краіны Аляксандр Кулік. Як падкрэсліў кіраўнік ведамства, у планах штогод будаваць 50 кватэр і драўляных дамоў (якія, дарэчы, узводзяць самі лясгасы). Дом жа ў Крупках - агульнагарадскі. Сям'я маладых спецыялістаў - Уладзіслаў і Сафія Кухтавы - атрымалі жыллё пад ключ з мэбляй і бытавой тэхнікай. У райцэнтры развіваецца і інфраструктура побач з новабудоўляй у Крупках узводзяць і вялікі фізкультурна-аздараўленчы комплекс.
У планах Крупскага лясгаса - рэалізацыя інвестыцыйнага праекта па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў. Апошні час тут актывізавалі выпуск паддонаў.







