3.75 BYN
2.93 BYN
3.42 BYN
Рацыён беларускіх школьнікаў пашырыцца
У восеньскі рацыён беларускіх школьнікаў сёлета ўключылі пяць новых страў. Усяго ж іх 124, 67 - з інфармацыйнага зборніка тэхналагічных карт, якія распрацавала Міністэрства адукацыі. Яны складаюць 54 % ад усяго рацыёну.
Падыходы да правядзення шостага школьнага дня ў беларускіх школах захаваюцца, таксама з'явяцца новыя гурткі. У Мінску да пачатку навучальнага года рыхтуецца 241 установа агульнай сярэдняй адукацыі. Да заняткаў прыступяць больш як 225 тысяч навучэнцаў. З іх каля 22 тысяч - першакласнікі. Для іх расхінуць дзверы больш як 860 класаў.