3.77 BYN
2.98 BYN
3.44 BYN
Раўбічы гатовыя да старту этапа Кубка Садружнасці
Вялікае спартыўнае свята пачынаецца заўтра ў Раўбічах. Спарткомплекс цалкам гатовы да этапа Кубка Садружнасці, нягледзячы на плюсавую тэмпературу.
Спартсмены праводзяць свае заключныя трэніроўкі перад важным стартам. Пачнуць спаборніцтвы жанчыны, у 11:00 на дыстанцыю спрынтарскай гонкі выйдзе першая біятланістка. А лідар нашай зборнай, алімпійская чэмпіёнка Дзінара Алімбекава, упершыню выступіць пад прозвішчам мужа. І ў стартавым пратаколе шукаць яе трэба пад прозвішчам Смольская.
Для зручнасці балельшчыкаў будзе арганізаваны дадатковы маршрут, аўтобус 949 экспрэс з чацвярга па нядзелю, ад станцыі метро "Барысаўскі тракт" да спарткомлексу, а пасля завяршэння гонак - у адваротным кірунку. Для тых, хто да Раўбіч не дабярэцца, прамыя трансляцыі будуць на тэлеканале "Беларусь 5".