3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Расійскі банк хоча спагнаць закладны аўтамабіль праз беларускі суд
Суд Фрунзенскага раёна сталіцы сёння пачаў разгляд справы, якая можа стаць прэцэдэнтам у айчынным правасуддзі.
Упершыню ў гісторыі расійскі банк звярнуўся ў суд на тэрыторыі нашай краіны, каб спагнаць у беларускай сям'і закладны аўтамабіль. Яўген і Алёна Басько купілі машыну ў Мінскім аўтасалоне, якая аказалася ў закладзе расійскага банка. Сама здзелка на тэрыторыі Расіі не была зарэгістраваная ў федэральным рэестры закладаў. А былы ўладальнік машыны перастаў выплачваць па ёй крэдыт. Зараз банк праз суд хоча вярнуць аўтамабіль.
"Чаму расійскі банк не спагнаў прадмет закладу на тэрыторыі Расіі, паколькі ў самой дамове прапісана, што ўсе спрэчкі павінны вырашацца ў судзе Расіі? Мы, вядома, адказ на гэтае пытанне знайшлі. Па стане на сённяшні дзень такога запісу аб рэгістрацыі закладу ў Расіі няма. Таму і права на гэты заклад вельмі сумніўнае. Суды Расіі разглядаюць такія спрэчкі і адмаўляюць у спагнанні закладу на той падставе, што заклад належным чынам не зарэгістраваны".
У Беларусі справа такога роду разглядаецца ўпершыню. А, значыць, ад рашэння Феміды будзе залежаць і лёс іншых пацярпелых пры разглядзе аналагічных спраў.















