3.77 BYN
2.98 BYN
3.43 BYN
Рост захворвання на каранавірус і ВРІ назіраецца ў Гродзенскай вобласці
У Гродзенскай вобласці назіраецца рост захворвання на COVID-19 і ВРІ. Пераважная большасць выяўленых выпадкаў адносяцца да штама "амікрон". Зараз у рэгіёне няма неабходнасці адкрываць дадатковы ложкавы фонд у бальніцах. У Гродне з кавіднымі працуюць 4 гарадскія клінікі. Яшчэ ў чатырох міжраённых цэнтрах прымаюць пацыентаў з усіх раёнаў вобласці. Пад асаблівай увагай медыкаў знаходзяцца дзеці. Палова ўсіх выпадкаў, якія выяўляюцца, прыпадае менавіта на іх.