Раство Прасвятой Багародзіцы святкуюць праваслаўныя вернікі
Аўтар:Рэдакцыя news.by
21 верасня праваслаўныя святкуюць Раство Прасвятой Багародзіцы. Свята адкрывае новы царкоўны год і з'яўляецца адным з дванаццаці галоўных у хрысціянскім календары.
Гісторыя Евангелля - Новага Запавету і перадгісторыя хрысціянства пачынаецца са з'яўлення на свет маленькай дзяўчынкі, якую яе бацькі Іаакім і Ганна назвалі Марыяй. Згодна з пісьмовымі крыніцамі, адзначаць дзень нараджэння Маці Ісуса Хрыста - Прасвятой Багародзіцы вернікі пачалі яшчэ ў V стагоддзі.







