3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Самакаты, якія рухаюцца з хуткасцю звыш 25 км/г, прызнаюць механічным транспартным сродкам
Унясенне змяненняў у правілы дарожнага руху падтрымала большасць беларусаў. На Нацыянальным прававым партале краіны скончылася абмеркаванне дарожнай тэмы.
У пачатку верасня Дзяржаўтаінспекцыя ініцыявала ўнясенне некаторых карэктыў у ПДР. А менавіта прапанавана назваць самакатчыкаў, якія ездзяць з хуткасцю звыш 25 кіламетраў за гадзіну, вадзіцелямі. А іх сродкі назваць механічнымі.
Спатрэбіцца рэгістрацыя ў ДАІ такога транспарту і выдзеленае для іх месца на дарозе. Звязана такое новаўвядзенне з вялікай колькасцю аварый з удзелам сродкаў персанальнай мабільнасці (як яны пакуль называюцца).
Таксама, згодна з новымі правіламі, веласіпедысты будуць абавязаны спешвацца пры праездзе цераз дарогу. Плануецца, што рэалізаваць на практыцы гэтыя змяненні можна будзе к вясне. Для гэтага спатрэбіцца яшчэ падрыхтаваць пэўную інфраструктуру.