Сацыяльна-эканамічны блок маштабнага апытання: пра што кажуць вынікі сацдаследавання
Аўтар:Аліна Лапо
Беларусь - краіна адзінства, і каштоўнасці ў грамадзян адзіныя. Такое меркаванне пацвярджаюць і эксперты, падводзячы вынікі сацыялагічнага даследавання, якое было апублікавана на мінулым тыдні.
Нагадаем, першая частка прысвечана актуальным пытанням сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.
Маштабнае сацыялагічнае апытанне апынулася ў цэнтры ўвагі і экспертаў, і журналістаў, і дзяржорганаў. Сацыёлагі, прэзентуючы вынікі, выразна пазначылі задачу: дэталёва разабрацца ў запытах беларусаў і даведацца, чым жыве народ ад Мінска да рэгіёнаў. Даверныя адносіны з уладай і эфектыўная зваротная сувязь - сама мэта (гл. відэа).







