3.84 BYN
2.77 BYN
3.20 BYN
Сёння 79 гадоў з пачатку Вялікай Айчыннай вайны
Журботная дата ў гісторыі Беларусі. 79 гадоў таму пачалася Вялікая Айчынная вайна - адна з самых кровапралітных у гісторыі чалавецтва.
За 1 418 дзён яна забрала жыцці больш як 27 мільёнаў чалавек. Першымі ўдар праціўніка 22 чэрвеня 41-га прынялі на сябе абаронцы Брэсцкай крэпасці. Штурм пачаўся з масіраванай бамбардзіроўкі з паветра і артылерыйскага абстрэлу. На момант нападу ў крэпасці знаходзіліся ад 7 000 да 8 000 савецкіх воінаў і 300 сем'яў вайскоўцаў. У поўным акружэнні без вады і харчавання пры вострым недахопе боепрыпасаў і медыкаментаў гарнізон мужна ваяваў з ворагам больш за месяц. І зараз мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць - герой" застаецца адным з галоўных сімвалаў мужнасці і стойкасці. Сюды да Вечнага агню людзі нясуць кветкі, каб аддаць даніну павагі і ўшанаваць памяць абаронцаў Радзімы.















