3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Сёння прайшоў чарговы этап спаборніцтваў "Дэсантны ўзвод"
У Пскоўскай вобласці Расіі змагаліся ў меткасці, трываласці і фізічнай падрыхтоўцы больш як 400 вайскоўцаў. Для іх 3-кіламетровая траса, затым паласа перашкод - бярвенне, лесвіцы, равы, падвалы, штучныя дамы і вокны кватэр - з чым вайскоўцы могуць сутыкнуцца падчас вядзення бою ў гарадскіх умовах. Апошні этап - стральба з гранатамёта, кулямёта і аўтамата.
Заўтра на палігоне "Завелічча" пройдзе апошні этап конкурсу "Дэсантны ўзвод" - эстафета на баявых машынах. Маршрут працягласцю ад 5 да 6 кіламетраў, на якім усталяваныя супрацьтанкавыя равы, водныя перашкоды, мінна-выбуховыя загароды і масты. Па выніках вызначаць тройку лідараў.















