3.66 BYN
3.05 BYN
3.48 BYN
Сертыфікаты ЦТ абітурыенты могуць атрымаць ужо сёння
Сертыфікаты аб праходжанні цэнтралізаванага тэсціравання абітурыенты могуць атрымаць ужо сёння ў пунктах праходжання ЦТ. Тым, хто правяраў веды ў рэзервовыя дні, сертыфікат пачнуць выдаваць з 29 ліпеня. Для гэтага пры сабе неабходна мець пашпарт і пропускі па навучальных прадметах. У выпадку, калі па паважлівай прычыне, пацверджанай дакументальна, абітурыент не мае магчымасці асабіста атрымаць сертыфікат, дакумент атрымліваюць яго законныя прадстаўнікі. Для гэтага спатрэбіцца пашпарт, што пацвярджае такі статус, а таксама копіі дакумента, якія запэўніваюць асобу абітурыента.
Заўтра стартуе галоўны этап уступнай кампаніі - пачынаецца падача дакументаў у ВНУ. Сёлета прыняць студэнтаў гатовыя 50 вышэйшых навучальных устаноў.