Шагал вяртаецца дамоў: шэдэўр "Над горадам" упершыню прывязуць у Віцебск

Эпахальная падзея - шэдэўр мастака Марка Шагала "Над горадам" упершыню едзе ў Беларусь. Марк і Бэла будуць лунаць над родным Віцебскам два месяцы. Карціна "Над горадам" - трэці штрых з легендарнага трыпціха майстра.
Такія доўгачаканыя і працяглыя гастролі сталі магчымымі дзякуючы выніковым перамовам Міністэрства культуры Беларусі і Усерасійскага музейнага аб’яднання "Дзяржаўная Траццякоўская галерэя". Подпісы пад гарантыйным лістом пастаўлены 6 ліпеня.
Мастацкі музей Віцебска тры гады рыхтаваў глебу для сустрэчы. Першы паказ сусветна вядомай карціны адбудзецца 16 ліпеня - у дзень адкрыцця "Славянскага базару ў Віцебску".
Раней стала вядома, што шагалаўская "Прагулка" прадоўжыць экспанаванне ў Нацыянальным мастацкім музеі да кастрычніка 2026 года. Такім чынам, у Беларусі будуць выстаўлены два самыя цытуемыя вобразы авангардыста.







