3.77 BYN
2.82 BYN
3.21 BYN
Школы і гімназіі Беларусі пачынаюць прыём дзяцей у першыя класы
Аўтар:Рэдакцыя news.by
12 чэрвеня ў Беларусі - старт прыёмнай кампаніі для будучых школьнікаў. Каля 82 тыс. першакласнікаў у 2026 годзе сядуць за парты, з іх 18 тыс. у сталіцы.
У першую чаргу ва ўстанову адукацыі залічаць тых, хто падае дакументы па месцы рэгістрацыі. Бацькам неабходна напісаць заяву на імя дырэктара школы, а таксама прынесці меддаведку аб здароўі дзіцяці і пасведчанне аб нараджэнні. Трапіць можна і ў школу, якая не побач з домам. У такім разе дырэктар школы або гімназіі прымае заявы на вольныя месцы ад бацькоў. Такі прыём праходзіць у парадку чарговасці, у тым ліку рэгістрацыі заяў.
Прыёмная кампанія прадоўжыцца да 15 жніўня ўключна. Акрамя таго, у краіне таксама працуе гарачая лінія па пытаннях прыёму ў першыя класы.















