3.65 BYN
3.06 BYN
3.47 BYN
Швед: Не меней чым 5 крымінальных спраў аб генацыдзе будуць перададзены ў суды ў 2024 годзе
Генпракурор Беларусі Андрэй Швед 15 сакавіка, адказваючы на пытанні журналістаў, спыніўся на ходзе расследавання справы аб генацыдзе беларускага народа, у прыватнасці справы Уладзіміра Катрука. Як адзначыў Андрэй Швед, справа ката Хатыні - першая з чарады расследаванняў. У 2024 годзе ў суд будуць перададзены не меней за 5 крымінальных спраў у дачыненні карнікаў. Не выключана, што судзіць будуць і яшчэ жывых, якія хаваюцца ў іншых краінах.
"Вядома, такія працэсы будуць працягнутыя абавязкова. Па меры таго, як будзе фарміравацца доказная база. Гэты працэс будзе пастаянны ў далейшым. На жаль, многія каты не панеслі пакарання. У дачыненні тых асоб, якія ўчынілі злачынства, удзельнічалі ў генацыдзе беларускага народа, - як і раней анансавалі - у гэтым сэнс і мэта, у тым ліку расследаванні крымінальнай справы, дайсці да кожнага ката, даць належную прававую ацэнку, - сказаў Андрэй Швед.
У гэты ж дзень Андрэй Швед таксама ўручыў пашпарты школьнікам. Генпракурор адзначыў, юным грамадзянам важна ўкладваць разуменне таго, што няма нічога важнейшага за здабытае старэйшымі пакаленнямі.