3.74 BYN
2.89 BYN
3.37 BYN
Сістэма аховы здароўя Мінскай вобласці ў найбліжэйшы час папоўніцца новымі аб'ектамі
Некаторыя ўзвядуць з падтрымкай Кітая. Сёлета пачнуць будаваць паліклініку ў Нясвіжы і амбулаторыю ў вёсцы Азярцо Мінскага раёна. Сярод прэм'ер гэтага года - новая дзіцячая паліклініка ў Жодзіне, а ўслед за ёй адкрыюць і дзіцячы шматпрофільны корпус Барысаўскай бальніцы. Тут таксама змогуць лячыцца і юныя жыхары Беразіна і Крупак. Памяшканні гатовы на 75 %. Больш прасторным стане прыёмны пакой, самыя сучасныя магчымасці будуць у аддзяленнях анестэзіялогіі і рэанімацыі. Неўзабаве пачнецца і ўстаноўка медыцынскага абсталявання.
У найбліжэйшыя гады ўслед за Нясвіжам і Маладзечнам новы кабінет камп'ютарнай тамаграфіі адкрыецца і ў Клецкай раённай бальніцы.















