3.66 BYN
3.08 BYN
3.50 BYN
СК Беларусі ўзбудзіў крымінальную справу пасля гібелі мігранта на мяжы з Літвой
Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу пасля гібелі мігранта на мяжы з Літвой. Нагадаем, беларускія пагранічнікі знайшлі мужчыну ў вельмі цяжкім фізічным стане каля пагранперахода "Беняконі", выратаваць яго не ўдалося. Следчыя агледзелі месца надзвычайнага здарэння, зафіксавалі следавую карціну, дапыталі сведак, у тым ліку супрацоўнікаў Дзяржпагранкамітэта і мясцовых жыхароў.