3.76 BYN
3.00 BYN
3.39 BYN
Следства і эксперты разбіраюцца ў акалічнасцях пажару ў касцёле ў Будславе
Па факце пажару ў касцёле ў Будславе ўзбуджана крымінальная справа. Следства і эксперты разбіраюцца ў акалічнасцях. Прычыну здарэння яшчэ трэба будзе высветліць. Зараз галоўнае захаваць тое, што ацалела, выратаваць адно з найважнейшых месцаў для вернікаў і будынак, які ўяўляе архітэктурную і гістарычную каштоўнасць. Гэта відэакадры, як касцёл выглядае зараз. Мясцовыя жыхары да глыбокай ночы разам з ратавальнікамі спрабавалі навесці парадак у галоўнай святыні Будслава. Зараз задача выратаваць арган - яго трэба як мага хутчэй прасушыць. Драўляныя трубкі ад інструмента вынеслі яшчэ ўчора. У цэлым унутры касцёл не пацярпеў, пажарныя не далі полымю прабрацца далей, але з-за таго што зацякала вада, на роспісах на сценах засталіся падцёкі. Акрамя таго, упала цэнтральная люстра. Наперадзе вялізная праца, у тым ліку па аднаўленні фрэсак. Дзеля бяспекі ўваход у храм абмежаваны. І як стала вядома нашаму агенцтву, пры курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі створана спецыяльная камісія па ліквідацыі наступстваў пажару і аднаўленні святыні.