3.77 BYN
2.98 BYN
3.43 BYN
Злёт юных ратавальнікаў аб'яднаў больш за 300 школьнікаў Мінскай вобласці
Злёт юных ратавальнікаў на тры дні аб'яднаў больш за 300 школьнікаў з кожнага раёна Мінскай вобласці. Палявы лагер паводле традыцыі размясціўся на беразе Плешчаніцкага вадасховішча. Падчас гэтага адмысловага спартыўнага марафону дзеці на практыцы дэманструюць веды і навыкі паводзінаў пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый: ад аказання дапамогі пацярпеламу на вадзе да пошуку чорнай скрыні пасля ўмоўнага крушэння самалёта. Маштаб вучэнняў ацаніла Наталля Кузьміцкая.
15-ы раз запар Плешчаніцкае вадасховішча сустракае ўдзельнікаў абласнога злёту юных ратавальнікаў. На старце спартыўнай часткі - больш як 20 каманд. Школьнікі і кадэты, якія вывучаюць на факультатывах асновы бяспекі, тут ад тэорыі перайшлі да практыкі. Саперніцтва, адрэналін і шматлікія эмоцыі - на кожным этапе спаборніцтваў.
Усе заданні выратавальнага марафону максімальна набліжаны да рэальных сітуацый: ад аказання дапамогі пацярпеламу на вадзе да пошуку чорнай скрыні на месцы ўмоўнага крушэння верталёта.
Кожная з каманд праходзіць 7 этапаў. Галоўнае хуткасць і правільнасць дзеянняў. Навыкі юных ратавальнікаў ацэньваюць спецыялісты, для якіх гэтыя заданні не вучэбная трывога, а штодзённая праца.
Галоўная мэта палявога лагера не змянілася - яшчэ раз адпрацаваць са школьнікамі дзеянні пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый, асабліва падчас летніх канікул. А яшчэ гэта і добрая прафарыентацыйная пляцоўка.
Заўтра пажарныя атрады чакаюць новыя выпрабаванні. Пераможцаў жа вызначаць у пятніцу. Найлепшая каманда будзе прадстаўляць Мінскую вобласць на рэспубліканскім злёце юных ратавальнікаў у лагеры "Зубраня", які адбудзецца ў ліпені.