3.69 BYN
3.00 BYN
3.34 BYN
Захаваць незалежнасць і засцерагчы краіну ад хаосу – дэкрэт Прэзідэнта абмяркоўвае экспертная супольнасць
З мэтай захавання паўнавартаснага функцыянавання сістэмы дзяржаўнай улады і забеспячэння грамадскага парадку Прэзідэнт падпісаў найважнейшы і стратэгічны дакумент. Ім прадугледжваецца наступнае: у выпадку гібелі кіраўніка дзяржавы з прычыны замаху, учынення акту тэрарызму, знешняй агрэсіі і іншых гвалтоўных дзеянняў усе дзяржорганы і іх службовыя асобы дзейнічаюць у адпаведнасці з рашэннямі Савета бяспекі, на пасяджэннях якога старшынствуе прэм'ер-міністр. Пры гэтым на тэрыторыі краіны неадкладна ўводзіцца надзвычайнае або ваеннае становішча, а Савет бяспекі вызначае пералік мер па іх забеспячэнні. Асноўным пытаннем будзе правядзенне выбараў, рашэнне аб якіх прыме Савет бяспекі з удзелам губернатараў. І галоўнае ў гэтым дэкрэце - захаванне незалежнасці і суверэнітэту нашай краіны.