3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Адбылося выніковае пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры Беларусі
Эпідвыклік як падстава перазапуску сферы культуры і пошуку новых амбіцыйных стратэгій профільных устаноў. Як вярнуць гледача ў залу і якія праекты сёння анансуюць беларускія тэатры, музеі, стваральнікі кінапрадуктаў і кніжныя сховішчы? Культурныя вынікі сезона 2021 і прафесійныя стратэгі на 2022 год агучылі ў Музеі Вялікай Айчыннай вайны, які прыняў выніковае пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры Беларусі. Сёння ў сферы функцыянуе парадку 5 600 дзяржарганізацый. Сярод ключавых кірункаў развіцця - удасканаленне кадравага забеспячэння (фарміраванне дзейснага рэзерву), акцэнт і на патрыятычнае выхаванне. Да 2023 года змен чакаем у прававым полі - законапраект аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Кодэкс аб культуры закране адразу 109 з 257 артыкулаў. Яшчэ адзін блок - ахова гісторыка-культурнай спадчыны. Сёння пад аховай больш як 5 тысяч аб'ектаў. У перспектыве - павелічэнне колькасці адрэстаўраваных помнікаў архітэктуры. Так, да канца года свае дзверы адкрые Косаўскі палацава-паркавы ансамбль і комплекс былога калегіюма езуітаў у вёсцы Юравічы. І галоўнае - установы бяруць курс на рэалізацыю новых механізмаў бюджэтнага фінансавання.
Не толькі дзелавы парадак у канферэнцзале музея ВАВ - узнагароды па выніках працы за 2021 год ад Адміністрацыі Прэзідэнта, Савета Рэспублікі і Міністэрства культуры атрымалі дзясяткі арганізацый і творчых калектываў. Агучылі і імёны пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу праектаў патрыятычнай тэматыкі.