3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Супрацоўнік Акадэміі навук Беларусі стаў кандыдатам у экіпаж эксперыменту SIRIUS
Мэта міжнароднага праекта - падрыхтоўка да палётаў у далёкі космас, першым чынам, на калямесячную станцыю. Эксперымент правядзе Інстытут медыка-біялагічных праблем Расійскай акадэміі навук. Тэхнічныя пытанні супрацоўніцтва беларускія навукоўцы абмяркуюць з калегамі з Расіі на касмічным кангрэсе, які адкрыецца ўжо ў панядзелак. Удзельнікі будуць вывучаць псіхалогію і працаздольнасць чалавека падчас палёту на Месяц. Згодна з планамі, экспедыцыя павінна пачацца 1 сакавіка 2019 года. Экіпаж правядзе 4 месяцы ва ўмовах ізаляцыі ў Наземным эксперыментальным комплексе.
"Гэта сумесны праект з NASA. Там некалькі магчымасцяў удзелу. Гэта распрацоўка і паданне сваіх эксперыментаў для рэалізацыі ў рамках гэтага праекта, навуковых эксперыментаў, накіраваных на гэтую мэту, а другое - удзел маладога чалавека або дзяўчыны ў гэтай праграме".
Заяўкі на ўдзел у эксперыменце, акрамя Беларусі, падалі ЗША, Францыя, Індыя, Расія. Усяго парадку 70 маладых навукоўцаў пажадала стаць удзельнікам экспедыцыі.















