3.78 BYN
2.96 BYN
3.47 BYN
Супрацоўнікі ДФР выявілі шэрую схему ў працы таксі
Драбненне бізнесу, заніжэнне падаткаў, зарплата ў канвертах. Супрацоўнікі дэпартамента фінансавых расследаванняў выявілі шэрую схему ў працы таксі. Урон казне склаў больш чым 2 млн рублёў. Так, для заніжэння выручкі віцебская арганізацыя зарэгістравала яшчэ 7 кампаній па перавозцы людзей у розных рэгіёнах краіны. Такім чынам, фірмы карысталіся спрошчанай сістэмай падаткаабкладання.
Пры гэтым усёй працай усіх кантор займаліся адны і тыя ж людзі, што дазваляла неабгрунтавана карыстацца падатковымі льготамі. Падрабязнасці ў Аляксандра Камовіча (відэа).