3.65 BYN
3.06 BYN
3.47 BYN
Спецыялісты абследуюць згарэлы храм у Будславе
У касцёле Будслава, дзе ў аўторак адбыўся пажар, пачалося абследаванне. Зараз ідзе расчыстка даху.
У найбліжэйшы час спецыялісты павінны накрыць участкі даху, які абваліўся, брызентам, каб праліўныя дажджы не разбуралі будынак святыні. Каб гэта зрабіць, трэба вывучыць стан сцен і зразумець, наколькі моцную шкоду агонь прычыніў помніку архітэктуры. У разборы завалаў удзельнічаюць валанцёры, а ў інтэрнэце з'явіліся заклікі хутчэй пачаць аднаўленне храма, у тым ліку народнымі сіламі. Некаторыя нават паспяшаліся аб'явіць набор добраахвотнікаў-рэканструктараў. Спецыялісты ж заклікаюць не прымаць паспешлівых рашэнняў: самавольны непрафесійны рамонт можа нашкодзіць гістарычнаму будынку.
Грамадскі ўздым пасля трагедыі, што адбылася са святыняй, пазітыўная з’ява. Гэта гаворыць, што грамадства нераўнадушнае да гісторыка-культурных праблем. Шырокі ўздым грамадскаці вельмі цудоўны пры чарнавой працы: расчыстцы ад руін, расчыстцы ад будаўнічага смецця, якое ўтварылася ад пажару. На гэтым трэба спыняцца, таму што далей справа спецыялістаў. Ёсць працэдура, прадугледжанная заканадаўствам, з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі. Ёсць спецыялісты, якія распрацоўваюць праектную дакументацыю. Ёсць у нас і прафесійныя рэстаўратары.
Як ратавалі святыню і што зараз адбываецца ў храме? Асаблівасці тушэння касцёла і найбліжэйшыя планы на рэканструкцыю. Больш падрабязна пра гэта раскажам у нядзелю ў "Галоўным эфіры" на "Беларусь 1".