Спорт, традыцыі і гасціннасць: Мядзел стаў цэнтрам яркага фестывалю "Нарач-фест"
Аўтар:Станіслаў Рабцаў
Мядзел - цэнтр яркага летняга свята. Тут масштабны абласны фестываль "Нарач-фест" аб'яднаў жыхароў і гасцей Мінскай вобласці. Горад напоўніўся музыкай, святочнай атмасферай і тэматычнымі пляцоўкамі для наведвальнікаў усіх узростаў.
У афішы свята - гастрапляцоўкі, водны забяг, заплыў на сапах і музычныя кавер-бэнды. Госці фестывалю адкрываюць для сябе багатыя традыцыі Мядзельскага краю, прыродную прыгажосць, народныя промыслы і гасціннасць мясцовых жыхароў (глядзіце відэа).







