3.77 BYN
2.82 BYN
3.21 BYN
Попыт на новыя месцы працы ў Беларусі павялічваецца
Калі ў красавіку ў базе вакансій у службах занятасці было 86 тысяч прапаноў, то на канец мая іх стала 72 тысячы. Аб гэтым у "Актуальным інтэрв'ю" паведаміла кіраўнік Мінпрацы Ірына Касцевіч. Прычым па рэгіёнах складаецца розная сітуацыя, у кагосьці прапановы ад працадаўцаў нарасхват, у іншых - саіскальнік можа выбраць сабе больш выгадны варыянт.
Узрастае і актыўнасць на біржах працы. Калі ў сакавіку за тыдзень фіксавалі да дзвюх тысяч зваротаў, то ў красавіку іх стала амаль тры з паловай. Прапаноўваюць як новыя рабочыя месцы, так і перанавучанне.















