Сталіца рыхтуецца да навагодніх свят
Аўтар:Рэдакцыя news.by
120 мабільных светлавых інсталяцый з'явяцца ў сталіцы да навагодніх свят. У парку Сямейнага дрэва, напрыклад, ужо "выраслі" 5 LED-канструкцый. Гэта святлодыёдныя дрэвы на скрыжаванні вуліц Прытыцкага і Нёманскай. Зрэшты, зіхатлівыя кампазіцыі ўсталююць ва ўсіх раёнах Мінска. Каб зімой горад напоўніўся атмасфернымі агнямі, службы працавалі ўвесь год. Гірлянды рамантавалі і тэсціравалі, акцэнт на бяспеку. Таксама асаблівую ўвагу ў гэтым сезоне надалі святочнай ілюмінацыі ў спальных раёнах.
Так, 12 анімалістычных светлавых фігур з'явяцца на ўваходзе ў парк Чалюскінцаў. Акрамя таго, "усходні камплект" усталююць у дзіцячым парку імя Горкага. Усімі фарбамі горад заззяе ўжо ў сярэдзіне снежня.







