3.68 BYN
3.05 BYN
3.46 BYN
Студэнтам Гомеля ўручылі пуцёўкі ў працоўнае лета - 2021
Прадстаўнікам студэнцкіх атрадаў Гомеля ўручылі пуцёўкі ў працоўнае лета. Маладыя людзі прымуць удзел у буйных рэспубліканскіх праектах. Экалагічны атрад "Чысты бераг" будзе працаваць у Гомельскім палацава-паркавым ансамблі, педагагічны атрад правядзе змену ў Нацыянальным цэнтры "Зубраня", а будатрады прыйдуць на дапамогу ва ўзвядзенні школы ў абласным цэнтры. Частка хлопцаў і дзяўчат адправяцца на прамысловыя аб'екты. Навіной працоўнага лета ў рэгіёне стане медыцынскі атрад. Таксама сёлета працягне сваю работу адзіны ў нашай краіне сэрвісны атрад матросаў-ратавальнікаў.
Летась у Гомельскім рэгіёне было створана амаль 230 студэнцкіх атрадаў, а гэта каля 3 тысяч чалавек.