Сучасныя даследаванні беларускай мовы: чаму не знікаюць дыялекты, якія словы немагчыма перавесці
Свята дыялогу і самабытнасці. Словы - гэта культурны код краіны, страціць яго, значыць страціць частку гісторыі. Каб нагадаць пра гэта, 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Беларусь не выключэнне. Чаму не знікаюць дыялекты, як "дзеканне" захоўваецца ў мове, якія словы немагчыма перавесці без страт.
Захоўваючы голас продкаў. 21 лютага свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы, абвешчаны ЮНЕСКА для абароны лінгвістычнай разнастайнасці. У нашай краіне, дзе беларуская мова суіснуе з рускай у статусе дзяржаўнай, гэты дзень становіцца падставай для дыскусій аб культурнай ідэнтычнасці і захаванні нацыянальнай спадчыны. Беларускую мову рэгулярна выкарыстоўваюць у побыце, настаўнікі і артысты праз фестывалі i дыктоўкі падкрэсліваюць каштоўнасць і багацце нашай культуры. Гэта дата - добрая нагода згадаць, што мова - не толькі сродак зносін, але і скарбніца нашай культуры, гісторыі і душы.
Соф'я Магілеўская, студэнтка філалагічнага факультэта БДУ: "Усё пачалося з сям'ї, з самага дзяцінства вучылі мяне шанаваць родную мову, культуру. Менавіта да навуковай дзейнасці, да вывучэння беларускай мовы мяне падштурхнула мая школьная настаўніца. і Прымаю актыўны ўдел у шматлікіх конкурсах, алімпіядах. Адкрываючы для сябе розныя бакі нашай цудоўнай мовы, я зразумела, што гэта мой будучы шлях".
На мове размаўляюць больш за 7 млн чалавек Адзін з галоўных сімвалаў свята роднай мовы - штогадовы рэспубліканскі дыктант. У 2024 годзе ў ім удзельнічалі рэкордныя 25 тыс. чалавек. Гэта не толькі настаўнікі і студэнты, але і айцішнікі, медсёстры, нават вайскоўцы. Гэты год не выключэнне. Сама дыктоўка прысвячаецца 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і дазволiць ацаніць узровень уласных ведаў па беларускай мове. Пасля напісання тэксту можна будзе разабраць яго і праверыць на наяўнасць памылак.
Людзі не могуць існаваць без мовы. З яе дапамогай пазнаюць навакольны свет, выказваюць свае думкі, пачуцці, перажыванні, дзеляцца вопытам працоўнай дзейнасці. Беларуская мова адрознівае нас ад іншых нацый, таму мы абавязаны яе захаваць.







